Леанід Судаленка і Віктар Казлоў накіравалі скаргу ў ААН



Праваабаронца Леанід Судаленка і сябра прафсаюза РЭП Віктар Казлоў накіравалі скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Прычынай звароту стала тое, што Гомельскі гарвыканкам адмовіў ім у правядзенні вулічнага шэсця ў падтрымку заблакаванага сайта Хартыя’97”. Прычына адмовы, гаворыць Леанід Судаленка, – прыцягненне праваабаронцы да адмінстрацыйнай адказнасці за ўдзел у 2017 годзе ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедах.

Казлову адмовілі па той прычыне, што па вуліцы Савецкай мы меркавалі прайсці ад танка да плошчы Леніна. На вуліцы Савецкай забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы, бо ёсць тэлебачанне і гарвыканкам – то бок мясцовыя выканаўчыя органы. Суд канешне ж стаў на бок уладаў. Мы выкарысталі ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, дайшлі да Вярхоўнага суда.

Паводле актывістаў, гомельскія ўлады парушылі іхняе права на свабоду выказвання меркаванняў пры дапамозе мірных сходаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель