Леанід Судаленка: Міністэрства юстыцыі знайшло дзве тэхнічныя памылкі
Заснавальнікі рэспубліканскага праваабарончага аб’яднання “Пакт”- Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах накіравалі ў Вярхоўны суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі.
“Міністэрства юстыцыі спаслалася на тэхнічныя памылкі”, – кажа выканаўчы дырэктар аб’яднання Леанід Судаленка.
– Мы зрабілі ўсе дакументы дакладна, але Міністэрства юстыцыі знайшло дзве тэхнічныя памылкі – гэта нумар кватэры ў аднаго з заснавальнікаў і дату нараджэння ў другога, прычым не год, не месяц, а дату: ён нарадзіўся 20, а памыліліся – напісалі 26-га.
Праваабарончае аб’яднанне “Пакт” стваралася дзеля абароны інтарэсаў грамадзянаў, на карысць якіх Камітэт ААН па правах чалавека прыняў і будзе прымаць рашэнні аб парушэнні з боку дзяржавы іх грамадзянскіх ды палітычных правоў.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
