Леанід Судаленка: Мяне затрымлівалі, як тэрарыста



Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, у дачыненні да якога 24 траўня ў пункце пропуску „Каменны Лог” Ашмянская мытня правяла асабісты дагляд і канфіскавала ноўтбук ды іншыя друкаваныя носьбіты інфармацыі, звярнуўся са скаргаю ў Ашмянскі раённы суд.

sudalenka1

Дасудовыя спробы “дагрукацца” да дзяржаўнага мытнага камітэту поспеху не прынеслі, намеснік старшыні Уладзімір Арлоўскі накіраваў праваабаронцу ў суд.

Як лічыць праваабаронца Леанід Судаленка, падчас затрымання супраць яго быў беспадстаўна выкарыстаны асабісты дагляд.

– Незразумела, чаму да мяне было скарыстана выключная форма – артыкул 117 Крымінальнага Кодэксу сцвярджае, што выключная мера скарыстоўваецца толькі, калі ёсць доказы, што чалавек нешта не хавае пры пераездзе праз дзяржаўную мяжу. А мяне пачалі адразу затрымліваць, як якога тэрарыста.

Таксама праваабаронца Леанід Судаленка просіць суд прызнаць дзеянні супрацоўнікаў Ашмянскай мытні па канфіскацыі яго асабістых рэчаў неправамернымі і ўскласці на мытню абавязак ліквідаваць парушэнне пасяродкам вяртання ноўтбука і друкаванай прадукцыі.

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя