Леанід Судаленка: Я буду выкарыстоўваць усе сродкі абароны



Праваабаронца Леанід Судаленка працягвае судовыя цяжбы з ўладамі па двух справах – з падатковай, якая неправамерна, як лічыць праваабаронца, і меркавана па патрабаванню спецслужбаў патрабуе з яго дэкларацыю аб падатках за апошнія 10 гадоў.

Таксама не скончана справа аб канфіскацыі ў Леаніда Судаленкі на мяжы яго ноўтбука. Тэхніку да гэтай пары не вярнулі і не патлумачылі з якой прычыны яна была канфіскавана, адзначае праваабаронца.

– Калі тычыцца падатковай, то ў працэсе падатковай будзе паседжанне. Што тычыцца адабранага ноўтбука на мяжы на Каменныым логу, то я зараз ў «касацыі». Па кожнай з гэтым справаў, я буду выкарыстоўваць усе сродкі сваёй абароны, дзеля таго, каб пасля  звярнуцца ў ААН.  

А вось справу аб нібыта распаўсюдзе парнаграфіі з электроннай паштовай скрыні  Леаніда Судаленкі ўлады закрылі, „бо ніякіх доказаў абсурднага абвінавачвання знайсці не змаглі”, – кажа праваабаронца.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя