Леанід Судаленка: Застаюся з галоўным – сваім сумленнем і праўдай
„Я дваццаць гадоў займаўся абаронай правоў іншых людзей і ў страшным сне не мог уявіць, што гэтую дапамогу ператвораць у крымінал”, — напісаў палітвязень-праваабаронца ў лісце з-за кратаў.
Леанід Судаленка падзяліўся ў лісце думкамі пра сваё зняволенне, паведамляе праваабаронцы:
„Я ўжо страціў і страчу на будучы час свабоду, але застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай. А з імі любыя выпрабаванні не страшныя. Усё праходзіць — і гэта пройдзе. Я дваццаць гадоў займаўся абаронай правоў іншых людзей і ў страшным сне не мог уявіць, што гэтую дапамогу ператвораць у крымінал”.