Леанід Судаленка з-за кратаў: Да восені ўсе палітычныя вязні будуць дома
Праваабаронца Леанід Судаленка на гадавіну свайго арышту даслаў ліст з калоніі і падзяліўся прагнозамі наконт лёсу палітычных вязняў у Беларусі.

У лісце Леанід Судаленка піша: “Думаю, пройдзе яшчэ гэтая мітусня вакол Канстытуцыі і да восені пытанне палітычных усё роўна давядзецца вырашаць. Таму, думаю, да восені ўсе палітычныя будуць дома. Гэта мае прагнозы з турэмнай камеры, дзе радыёкропка і газета “СБ” фармуюць маю навіновую павестку”.
18 студзеня 2021 года кіраўніка Гомельскай філіі “Вясны” Леаніда Судаленку затрымалі па дарозе на офіс і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні.
Праваабаронцу пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі. 26 студзеня палітзняволенага этапавалі ў папраўчую калонію № 3 “Віцьба”.
Беларускае Радыё Рацыя
