Леаніда Кулакова часова абмежавалі ў праве кіравання транспартам



Актывісту Леаніду Кулакову часова абмежавалі ў праве кіравання транспартам за тое, што ён не аплаціў штраф у 45 базавых велічынь. Яго актывіст атрымаў з-за ўдзел у малітве сёлета 4 красавіка – у гэты дзень у Курапатах пачалі зносіць крыжы.

Складанасць палягае ў тым, што Леанід Кулакоў зарабляе на жыццё менавіта як кіроўца аўтамабіля.

– Я кіроўца, другой грамадзянскай спецыяльнасці ў мяне няма, магу толькі кіраваць машынай, быць кіроўцам. Гэта тое ж самае, што ў рабочага забраць рыдлёўку, у інжынера забраць алоўкі, ватман – тое, што ён робіць, а ў кіроўцы забраць руль і пакінуць яго без сродкаў існавання.

Такое рашэнне вынес суд з прычыны зварота да яго Аддзела прымусовага выканання (АПВ) Першамайскага раёна Менска.

Сам Леанід Кулакоў намераны абскардзіць яго з дапамогай праваабаронцаў ПЦ “Вясна”.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя