У Антарктыдзе растаюць ледавікі
NASA паказала, як растаюць ледавікі ў Антарктыдзе. Для прыкладу апублікаваныя здымкі вострава Ігл, зробленыя спадарожнікам 4 і 13 лютага. Змены відавочныя.
Кліматычныя змены, якія адбываюцца на планеце, заўважныя і ў Антарктыдзе. Нядаўна было заяўлена, што там упершыню зафіксавалі тэмпературу вышэй за +20 градусаў.
