Легендарную лужыну ў Баранавічах асушылі па загадзе старшыні аблвыканкама



Жыхары вуліцы Наканечнікава ў Баранавічах могуць уздыхнуць свабодна. Нарэшце мясцовыя ўлады па загадзе старшыні  Берасцейскага абласнога выканкама Анатоля Ліса зліквідавалі вялізную лужыну, якая праіснавала 40 гадоў. Яна дастаўляла шмат непрыемнасцяў: падчас дажджу пераставаў сюды хадзіць грамадскі транспарт і дабірацца на работу жыхарам было праблемна.

Справа зрушылася, калі грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус падчас прыёму грамадзян у студзені Лісам, запатрабаваў нарэшце вырашыць набалелую праблему, кажа Мікалай Чарнавус:

– 40 гадоў праіснавала лужына. Колькі змянілася старшыняў гарвыканкаму, дэпутатаў, але ніхто за яе не браўся. Прыехаў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Ліс Анатоль у Баранавічы. Я запісаўся на прыём. Той даў каманду, і сёння лужыны няма.

Паводле Мікалая Чарнавуса, калі жыхарам Баранавіч патрэбна спадзявацца толькі на старшыню аблвыканкама, каб вырашыць мноства накопленых іншых праблем, то няма за што плаціць падаткаплацельшчыкам грошы мясцовым чыноўнікам.

Беларускае Радыё Рацыя