Лекар: Не варта забываць на санітарна-эпідэміялагічныя правілы
У Міністэрстве аховы здароўя прагназуюць, што індыйскі штам COVID-19 будзе развівацца ў Беларусі, але ён не павінен істотна пагоршыць сітуацыю з колькасцю захворванняў.
Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава, перадусім гэта напамін грамадзянам пра тое, што не варта забываць на санітарна-эпідэміялагічныя правілы:
– Канешне, медыцына тут ужо прагрэс атрымала і веды, якія патрэбныя для лячэння. Але цяпер з’явіліся штамы. Ёсць індыйскі штам, ёсць брытанскі, якія не так рэагуюць як традыцыйны каронавірус. Таму нашэнне масак, пальчатак, не забываць на дэзынфекцыю, ну і, канешне, прышчэпкі.
Індыйскі штам афіцыйна выявілі ў краіне 23 чэрвеня ў 10 чалавек у Менску. У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя парэкамендавала рэгіёнам трымаць у рэзерве свабодныя ложкі.
Беларускае Радыё Рацыя