Лекар: Паводзіны каронавіруснай інфекцыі ў арганізме непрадказальныя
Беларускія медыкі спадзяюцца, што сітуацыя з прыростам новых выпадкаў COVID-19 у краіне стабілізавалася. Суткавыя паказчыкі вялікія, але адмыслоўцы прагназуюць, што ў студзені прырост павінен паступова памяншацца.
Па словах лекара-эпідэміёлага Таццяны Кім, самае складанае, што паводзіны каронавіруснай інфекцыі ў арганізме цалкам непрадказальныя:
– Каронавірусная інфекцыя спецыфічнага цячэння не мае, усё залежыць ад імуннага статусу чалавека. На сённяшні час стан яго можа быць абсалютна лёгкім, а можа ўскладніцца літаральна за 3-4 дні. Развіццё пнеўманіі літаральна за тыдзень можа адбыцца. Таму адэкватную супрацьвірусную тэрапію пацыент павінен атрымліваць менавіта з першых дзён.
Па стане на 22 снежня ў краіне за суткі выяўлена 1877 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Пад наглядам медыкаў знаходзіцца звыш 23 тысячаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя