Лекар: У цэлым вакцынацыя пераносіцца добра
На Берасцейшчыне першы кампанент супрацькавіднай прышчэпкі ўжо атрымала 41 тысяча чалавек, другі – звыш 16 тысяч жыхароў вобласці, – паведамляе абласны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава, істотных ускладненняў пакуль не адзначаецца:
– У цэлым вакцынацыя пераносіцца добра. У незначнага працэнта адзначаюцца такія рэакцыі, як невялікае падвышэнне тэмпературы, кароткачасовае, і болевы сіндром у месцы ін’екцыі. Канешне, у нас назіраецца складаная эпідэміялагічная абстаноўка каронавіруснай інфекцыі і ўзнікае высокая рызыка развіцця розных ускладненняў. Таму першачарговай задачай, канешне, неабходна вакцынавацца ад гэтай інфекцыі.
Лекар дадае, што пасля вялікіх травеньскіх выходных у Берасцейскую вобласць павінна паступіць чарговая партыя вакцыны “Спутнік Ві”. Тады другі кампанент атрымае яшчэ больш жыхароў вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя