Лекар Уладзімір Пруднікаў: Не трэба баяцца маразоў



Моцныя маразы ў Беларусі да мінус 20 -25 градусаў Цэльсія прывялі ўжо да некалькі смяротных выпадкаў. Па прагнозах сіноптыкаў маразы працягнуцца на Гарадзеншчыне і ў пачатку сакавіка. Аднак лекары раяць не баяцца халадоў і выходзіць на вуліцу цёпла апрануўшыся. Свае парады як сябе паводзіць ў маразы распавядае гарадзенскі лекар Уладзімір Пруднікаў:

Не бывае кепскага надвор’я, бывае дрэннае адзенне. Трэба паклапаціцца, каб мець і цёплы абутак, і цёплае паліто, швэдар, капялюш, пальчаткі. Па-другое, трэба ўсё ж не баяцца выходзіць не свежае паветра, больш рухацца на паветры, не стаяць.

Па словах лекара ня трэба ў такія маразы ўжываць алкагольныя напоі, лепш піць каву ці гарбату

У гэтыя маразы пазбягаць алкагольных напояў, бо чалавек пад уздзеяннем алкаголю можа не адчуваць маразоў, што прыводзіць да халадавой траўмы, адмарожванняў, а таксама да агульнага пераахалоджвання.

У Гародні з-за маразоў бацькі амаль не водзяць дзяцей у дзіцячыя садкі, адбываюцца невялічкія змены ў руху транспарту. Па прагнозах сіноптыкаў невялічкае пацяпленне чакаецца ужо пасля 3-га сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя