Лекар з Баранавіч: Нам забаронена пісаць у лістках непрацаздольнасці дыягназ ВРІ
У Баранавіцкай гарадской паліклініцы тэрапеўтам забаронена пісаць у лістах непрацаздольнасці хворых на ВРІ адпаведны дыягназ.
Пра гэта паведаміла пацыентка гэтай паліклінікі, якая захварэла на вострую рэспіраторную інфекцыю:
– Мне ў лісток непрацаздольнасці не паставілі дыягназ ВРІ. Гэта востра рэспіраторная інфекцыя. Я спытала: а чаму вы не ставіце? Яна кажа: нам забараніла Мінздароўе. ВРІ па-лекарскаму кадзіруецца як джы-нуль-шэсць. Медсястра пытаецца ў лекара: а як будзем кадзіраваць? Яна кажа: джы-нуль-два. Дык я кажу, што джы-нуль-два гэта ларынгіт. А яна кажа, што нам забаранілі ставіць джы-нуль-шэсць. Сказалі, знясуць башку.
Падчас пандэміі каронавірусу пад ціскам улады ўтойванні праўдзівай інфармацыі медыкамі падрываюць давер да агучанай імі інфармацыі. І гэта наносіць вялікую шкоду ў змаганні са страшным вірусам. Калі і надалей працягнецца хлусня, то бітва з COVID-19 будзе прайграная беларусамі.
Беларускае Радыё Рацыя