Лекар з Баранавічаў: Хай бы міністр пабачыў, як губляюць прытомнасць людзі ў чэргах да лекара!
25 красавіка ў Баранавічах павінен быць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Але чаму ў суботу, дзівуюцца медыкі. Магчыма, такім чынам гэта ўдзел высокага чыноўніка ў суботніку, гадаюць баранавіцкія лекары:
– Хочацца спытаць у міністра аховы здароўя, з якой мэтай ён едзе ў суботу. Чаму ён не прыедзе ў панядзелак, не зойдзе ў інфекцыйныя кабінеты і не паглядзіць, як мы задыхаемся і як людзі ў чэргах, каб дачакацца свайго прыёму, губляюць прытомнасць. Чаму ён гэтага не хоча пабачыць.
Паводле медыкаў, у Баранавічах вельмі сур’ёзная сітуацыя з каронавірусам, горад, можна сказаць, гарыць. Пра гэта сведчаць і пасты з удзелам медыкаў і міліцыі, выстаўленыя на ўездзе і выездзе з гораду.
Беларускае Радыё Рацыя
