Лекары нагадваюць пра правілы асабістай гігіены



Медыкі чакаюць, што ўлетку колькасць захворванняў на COVID-19 істотна зменшыцца, як гэта было летась і такая сітуацыя будзе найлепшым момантам, каб прайсці вакцынацыю супраць інфекцыі.

„Тым не менш самым надзейным сродкам абароны ад небяспечнага захворвання па-ранейшаму з’яўляецца выкананне правілаў асабістай гігіены”, – нагадвае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

– Перадусім гэта прывіла асабістай гігіены. Гэта мыццё рук з мылам, апрацоўка рук антысептыкамі. Гэта павінна быць заўсёды ў выпадку любога кантакту з любым прадметам да якога вы дакрануліся на вуліцы. Гэта любыя прадмет, які трапіў вам у рукі, трэба прыйсці дадому і памыць рукі.

Па стане на 19-е чэрвеня, у краіне за суткі выявілі 711 новых выпадкаў каронавіруса, пад наглядам медыкаў знаходзіцца звыш 8 тысяч пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя