Лекары папярэджваюць пра чарговую хвалю каронавірусу



Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя папярэдзілі, што на другую палову лютага – пачатак сакавіка варта чакаць істотнага ўздыму каронавіруса. Чарговую хвалю звязваюць з хуткім распаўсюдам штама „Кракен”. Таму ўсім краінам раяць не зніжаць тэмпы вакцынацыі і не забывацца на правілы асабістай абароны.

Па словах супрацоўніка санітарна-эпідэміялагічнай службы Эдуарда Красоўскага, нават няма і размоў, каб хоць неяк зменшваць хаду імунізацыю:

– Вакцынацыя працягваецца, вакцынацыя актуальная. Тут мы бачым дакладную ўзаемасувязь вакцынацыі і захворванняў. Тэндэнцыя цяжкіх выпадкаў гаспіталізацыі, яна не такая актыўная, як была. То бок вакцына дала свой эфект. Абарона свайго здароўя – гэта першачарговая задача, якая павінна быць у свядомасці ўсіх грамадзян.

Паводле афіцыйных лічбаў, за апошні месяц у Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшло каля 20 тысячаў чалавек, усяго ж імунізавана звыш 72% жыхароў краіны.

Беларускае Радыё Рацыя