Лекары раяць не зацягваць са зваротам па дапамогу



Паводле Міністэрства аховы здароўя, у краіне з канца траўня назіраецца стабільная дынаміка па новых выпадках каронавіруса. Штодня колькасць вагаецца ў межах 800-900 пацыентаў, але большае адсотак цяжкіх формаў захворвання.

Па словах лекара-лабаранта Вадзіма Садоўскага, у многіх выпадках грамадзяне звяртаюцца па дапамогу, калі сітуацыя даходзіць да крытычнай:

– На сённяшні дзень самалячэнне – гэта вельмі небяспечна. Мы такое праходзілі, калі людзі па двое, па трое сутак дома ляжалі з тэмпературай, а пасля траплялі з цяжэйшымі пнеўманіямі. З якімі вельмі цяжка спраўляцца і дастаткова складаныя ўскладненні. Таму тэрмінова выклікайце лекара, асабліва вас павінна занепакоіць, гэта тое, што на фоне павышанай тэмпературы і кашлю, у вас з’явілася дыхавіца і ўскладнілася дыханне.

Па афіцыйнай статыстыцы, ад моманту пандэміі ў Беларусі на ковід-19 перахварэла 407 тысяч 708 жыхароў краіны з якіх 3006 чалавек памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя