Лекары заклікаюць жанчын праводзіць прафілактыку стану здароўя
Берасцейскія медыкі заклікаюць жанчын вобласці надаваць больш увагі не толькі знешняму выгляду, але часцей праводзіць прафілактыку стану здароўя. Гэта абумоўлена ростам колькасці рака малочнай залозы. За мінулы год на Берасцейшчыне выяўлена паўтысячы новых захварэўшых, а на ўліку ў абласным анкалагічным дыспансеры знаходзіцца каля пяці тысяч жанчын.
Прафілактыку неабходна проводзіць, як мінімум, раз у месяц, – кажа пінскі лекар-анколаг Андрэй Прыгодзіч:
– Кожнай жанчыне расказваем, што раз у месяц трэба праводзіць самастойна агляд малочных залоз. Раздаём брашуры, якія дапамагаюць як правільна гэта рабіць. Калі жанчына знайша нейкае ўшчыльненне, або з’явіліся нейкія выдзяленні, або нейкія болі малочных залоз, то жанчына павінна звярнуцца ў жаночую кансультацыю да гінеколага. Пры выяўленным дыягназе – або аперуецца, або праводзіцца хіміятэрапія, або промневая тэрапія. Чым раней будзе выяўлена пухліна, тым прасцей яе лячыць. На пачатковай стадыі працэнт вылечвання – 100%.
Анколагі адзначаюць, што ў Беларусі пасля Чарнобыльскай аварыі колькасць анкалагічных захворванняў павялічылася амаль у 4 разы. У такіх умовах грэбаваць прафілактыкай вельмі небяспечна для жыцця.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя.
Фота undp.by