Аляксей Братачкін пра “перабудову” у СССР (абноўлена)
Гарадзенцам ўзгадалі пра 80-я пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя падчас адкрытай лекцыі Аляксея Братачкіна.
Навукоўца ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы час” ўзгадаў пра апошнія гады існавання Савецкага саюза, пра “перабудову” – што пра яге думаюць беларускія гісторыкі.
[Not a valid template]
Прысутныя гарадзенцы, сярод якіх былі гісторыкі Таццяна Касатая і Андрэй Чарнякевіч, казалі таксама і пра сваё разуменне гэтага гістарычнага працэсу.
Пра сваю працу распавядае Аляксей Братачкін:
– Змяняліся кропкі гледжання на перабудову ў беларускай гісторыяграфіі. І мы павінны зразумець, што калі перабудова скончылася, была адна кропка гледжання. А зараз некалькі іншая. І вось гэтыя трансфармацыі супадаюць з тым, як мянялася наша краіна пасля тых часоў. Для некаторых гэта катастрофа, звязаная з распадам СССР і зменай іх сацыяльнага становішча, а для некаторых гэта быў шанец на іншае жыццё. І да гэтых часоў вядуцца значныя спрэчкі вакол: што гэта было такое. Нацыянальна арыентаваныя гісторыкі засяроджваюцца на ідэі Незалежнасці.
Сустрэча адбывалася ў рамках праекта “Еўрапейская кавярня”, які ладзіцца ў трох беларускіх гарадах: Менску, Берасці і Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя