Лекцыя „Курапаты: гістарычны кантэкст” у Гомелі
22 лютага ў Гомеле адбудзецца публічная лекцыя „Курапаты: гістарычны кантэкст” Міколы Крывальцэвіча, удзельніка археалагічнай экспертнай групы па эксгумацыі ў 1988 годзе.

Мікола Крывальцэвіч – адзін з трох удзельнікаў (Зянон Пазьняк, Мікола Крывальцэвіч, Алег Іоў) археалагічнай экспертнай групы па эксгумацыі ў 1988 годзе пахаванняў і даследавання месца масавых расстрэлаў органамі НКУС у Курапатах. Аўтар навуковых і навукова-папулярных прац па выніках эксгумацыі магіл у Курапатах.

Даследванні ў Курапатах, 1988 год, фота Міколы Крывальцэвіча.

Мерапрыемства арганізоўвае кампанія „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” сумесна з гомельскай ініцыятывай „Забітыя і забытыя”. Акрамя лекцыі: размова-дыскусія на тэму смяротнага пакарання, адкрыццё выставаў „Апошні кат Еўропы” і „Вышэйшая мера”, 22 лютага 15.00 па адрасе Палеская 52.
Беларускае Радыё Рацыя
