„Лепш на барыкады, чым на такія выбары”



У Беларусі працягваецца выбарчая кампанія, як гэта дазваляе каронавірусная пандэмія. Сфармаваны па старой схеме раённыя камісіі, абраны іх старшыні і сакратары.

Другі дзень ідзе збор подпісаў за кандыдатаў, пра што ў рэгіёнах Берасцейшчыны амаль нічога не ведаюць і на выбары бальшыня апытаных не пойдзе, таму што бессэнсоўна, кажуць людзі:

– Бачу, што тут вельмі шмат гульні Масквы: Ціханоўскі, Бабарыка ды іншыя. Я ў выбарах не прымаю ўдзел.

– Нічога я не ведаю пра выбары, нічога не хачу і туды я не пайду. 

– За Лукашэнку ж не буду – зразумела. Калі не пойдзеш, то за мяне паставяць. 

– Я выбараў не разумею, я б лепш пайшла на барыкады, чым на такія выбары, як у нас.

– Пра выбары я нічога не ведаю. Куды я пайду, чаго я пайду? За каго там галасаваць?

Выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. 15 прэтэндэнтаў у кандыдаты распачалі пікеты па збору подпісаў на вуліцах Менска. У рэгіёнах Берасцейшчыны пакуль цішыня.

Беларускае Радыё Рацыя