Леснікі паставілі крыж памяці паўстанцаў 1863 года



Недалёка ад Гародні, у Зарубіцкім лесе, паставілі крыж у гонар паўстанцаў 1863 года. Гэта зрабілі леснікі Індурскага лясніцтва. Паводле Паўла Лігера, работніка названага лясніцтва, у іх лясах у свой час дзейнічаў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Валерыя Урублеўскага. Яны планавалі паставіць крыж на Дзень лясной гаспадаркі, але крыху спазніліся.

Рэч у тым, што Валеры Урублеўскі таксама меў дачыненне да лясной гаспадаркі, і ягоны атрад тут непадалёк дзейнічаў. У нас ужо была даўно гэтая ідэя, каб ушанаваць Урублеўскага і ягоны атрад паўстанцаў, які дзейнічаў у нашых лясах. Яны змагаліся за нашу незалежнасць, і вось мы здолелі ўшанаваць іх памяць”, – сказаў работнік лясніцтва.

Крыж паставілі на экалагічнай сцежцы, побач з месцам, дзе некалі пасадзілі лес у імя Васіля Быкава і ўсталявалі там памятную шыльду.

Паводле svaboda.org

Фота Паўла Мажэйкі з twitter.com