Леся Руднік: Супраціў анлайн дастаткова шматгранны



Цэнтр новых ідэй правёў анлайн-прэзентацыю даследавання „Трэнды лічбавай трансфармацыі беларускага дэмакратычнага супраціву: наратывы, успрыманні і рэакцыя дзяржавы”.

Асноўныя вынікі агучыла дырэктар ЦНІ і аўтар даследавання Леся Руднік:

– У цэлым мы можам сказаць, што беларускі дэмакратычны супраціў анлайн дастаткова шматгранны. У ім ёсць і палітычныя ініцыятывы, медыйныя, грамадзянскія. У іх ёсць аўдыторыя ўнутры краіны, якая ім давярае і верыць у іх поспех. Дастаткова вялікую падтрымку прадэмакратычныя беларусы бачаць у ініцыятывах „Кіберпартызан” і „Беларускі Гаюн”, „BYSOL”, „BYPOL”. Трохі менш у прыкладання „Новая Беларусь” і „Руху большасці”. 70% апытаных згадзіліся з тым, што лічбавыя платформы з’яўляюцца добрым інструментам для наладжвання сувязі паміж беларусамі, якія з’ехалі і якія засталіся ў краіне.

Па словах Лесі Руднік, улады ў Менску маюць у сваім арсенале рэпрэсіўныя заканадаўчыя рэгуляцыі як інструменты падаўлення грамадзянскай і палітычнай актыўнасці на лічбавых платформах. Агляд заканадаўства паказаў, што нормы перш за ўсё накіраваны на кантроль, маніторынг і санкцыі ў адносінах да анлайн-пляцовак.

Беларускае Радыё Рацыя