Летнік для прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў



Летнік для прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў пройдзе ў Берасці. Інтэграцыйная сустрэча для сябраў абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадскай супольнасці і проста зацікаўленых асобаў адбудзецца 19-га ліпеня. Выканаўца абавязкаў старшыні партыйнай структуры Дыяна Касцюковіч лічыць, што гэта добрая магчымасць пачуць меркаванні сябраў партыі пра яе працу ды сітуацыю ў краіне ў цэлым:

– Летнік патрэбны, на мой погляд, перш за ўсё для сустрэчы партыйцаў, для маніторынгу сітуацыі ўнутры партыі. Сітуацыя змяняецца. Калі, напрыклад, статут партыі, ці праграма – гэта нешта такое больш статычнае, больш стабільнае. То бягучая сітуацыя ў партыі мяняецца. Можна правесці нейкае апытанне, лепш пазнаёміцца з поглядамі сяброў партыі.

На сустрэчы агучаць асноўны пункты партыйнай праграмы ды напрамкі дзейнасці партыі. Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.

Беларускае Радыё Рацыя