Леў Львоўскі: Беларусь – адзіная краіна Еўропы, якая прымяніла мінімум мераў супраць COVID-19



Падчас анлайн-дыскусіі Экспертна-аналітычнага клубу абмяркоўвалася пытанне, якім чынам пандэмія паўплывала на сферы жыцця ў Беларусі і што рабіць з гэтым далей.

Асноўную праблему краіны, якая сказваецца і зараз, адзначыў старшы навуковы супрацоўнік BEROC, удзельнік праекту «Кавіданоміка Беларусі» Леў Львоўскі :

-Што тычыцца таго, якія меры прымяняліся ў Беларусі. Яна, з пункту гледжання эканамічнага аналізу, такі даволі ўнікальны кейс. Гэта краіна ў Еўропе, якая прымяняла найменшую колькасць мераў для барацьбы з кавідам для абмежавання развіцця пандэміі. Быў састаўлены брытанскімі навукоўцамі індэкс жорсткасці розных мер, Беларусь з’яўляецца белай, крыху жаўтаватай плямай.

Ва ўмовах палітычнага крызісу далейшая барацьба з COVID-19 таксама патрабуе спецыяльнага падыходу, які агучыў сацыёлаг, аўтар даследавання «Як жыхары Беларусі рэагуюць на каронавірус» Філіп Біканаў:

-Інструменты зрабіць нешта вялікамаштабнае ёсць толькі ў людзей, якія нічога рабіць не хочуць. Існуюць міжнародныя арганізацыі, трэба неяк спрабаваць выкарыстоўваць тыя механізмы камунікацый і паміж дзяржавамі, Мінздароўя ў дадзеным выпадку, і грамадствам, якое з краіны яшчэ не выгнанае.

Па словах экспертаў, на сённяшні дзень чакаць эканамічнай дапамогі для суб’ектаў гаспадарання ў Беларусі не варта. Адзінае, што новай прадпрымальніцкай нішай становіцца тэлемедыцына, якая набывае папулярнасць падчас пандэміі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя