Леў Львоўскі: Беларусі варта ўвесці свой аналаг „карты паляка”
Для Беларусі працоўная міграцыя з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай. Гэтак мяркуе супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру (BEROC) Леў Львоўскі.
Эксперт выказаў свае думкі ў анлайн-сустрэчы „Міграцыйная дзірка: што рабіць з адтокам людзей з Усходняй Еўропы”:
– У Польшчы вельмі актыўная праграма па прыцягненню культурна блізкіз мігрантаў. Гэта не прыцягненне працоўных мігрантаў, а прыцягненне людзей блізкіх па культуры ці нават па нацыянальнасці. Насамрэч відавочна, што гэта ўзважаная і прадуманая, даволі паспяховая польская праграма па прыцягненні мігрантаў. Беларусь таксама трапляе пад гэтую праграму, абвінавачваць Польшчу не трэба, трэба самім хутчэй задумвацца пра падобныя праграмы.
Па словах Львоўскага, міграцыя беларусаў мусіць актыўна вывучацца дзяржаўнымі органамі. Неабходна эфектыўна рэгуляваць унутраныя прапановы для працы і бізнэсу на карысць грамадзянаў.
Беларускае Радыё Рацыя