Леў Марголін: Мы не павінны забываць пра зніклых



16 гадоў таму ў Менску пры нявысветленых абставінах зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. 16 верасня ўвечары ў Менску каля ГУМа актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у якой быў Віктар Ганчар, плануюць правесці пікет памяці «16 гадоў без Ганчара і Красоўскага». „Заяўка на пікет не падавалася, скарыстаем выбарчы перыяд,” – кажа намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

– Мы будзем ушаноўваць памяць зніклага вось гэтым пікетам. З патрабаваннем завершыць расследаванне і знайсці вінаватых. Мы разумеем, што ад гэтага пікету справа адразу не зрушыцца, але мы лічым, тое, што ў Беларусі ўсё ж такі пасля 2000 года больш няма забітых і зніклых, гэта напрост звязана з тым, што былыя паплечнікі зніклых не забываюць пра гэта і не даюць забываць пра гэта ўладзе.

Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў, і падазраюць у датычнасці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя