„Справядлівы свет” высвятляе, што турбуе жанчын
Амаль ад тысячы жанчын хочуць пачуць адказы да 10 красавіка прадстаўнікі Берасцейскай гарадской партыі левых ’’Справядлівы свет’’. Яны задаюць пытанні жанчынам ва ўзросце ад 18 гадоў на тэму таго, што іх сёння ў краіне турбуе.
“Заўсёды знаходзяцца тыя, якія задаволеныя станам сітуацыі ў краіне”, – распавяла старшыня гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка:
– Шмат хто з насцярогай ставіцца да гэтых пытанняў, як заўсёды, нечага баяцца – невядома чаго. Але пасля бачаць, што гэтыя апытанні праводзяцца ў іх жа інтарэсах. Мы прадстаўляемся, кажам, што апытанні ідуць ад партыі “Справядлівы свет”. Распавядаем пра нашу партыю, тады жанчыны сапраўды скардзяцца, што нашы дэпутаты такімі пытаннямі не займаюцца. Чамусьці мы ніколі не чулі, каб дэпутаты цікавіліся праблемамі жанчын.
Сярод пытанняў ужо названыя – беспрацоўе, скарачэнне працоўнага тыдня і рост коштаў. Найбольш вострым і лідуючым для берасцейскім жанчыны з’яўляецца адсутнасць працоўных месцаў і скарачэнне працоўнага тыдню.
Усе адказы будуць апрацаваныя і накіраваныя ў Менск да галоўнога офісу партыі. Далей будуць сфармаваныя запыты да дэпутатаў на мясцовым і рэспубліканскім узроўні.
* * *
Якія праблемы турбуюць жанчын – адказ на гэта пытанне шукаюць сябры Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых „Справядлівы свет”. Яны плануюць сфармуляваць і накіраваць зварот да Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
„Сярод пытанняў ужо названыя – беспрацоўе, скарачэнне працоўнага тыдня і рост цэн”, – распавяла адна з ініцыятараў апытання, палітык Людміла Дзенісенка:
– У сувязі з тым, што ў нас цяпер пагоршылася фінансавае становішча многіх сем’яў, хаця кажуць у Беларусі крызісу няма, але мы назіраем, што скарачаецца працоўны тыдзень на многіх прадпрыемствах. На многіх прадпрыемствах адбываецца звальненне працоўных, то бок заканчэнне кантрактаў ці перапыняюць кантракт – гэта ў першую чаргу ўдарае па сем’ях. А сям’я – гэта хто? Гэта жанчына ў першую чаргу, якая прыходзіць дамоў, прыгатаваць абед, накарміць сям’ю, купіць вопратку, заплаціць за камунальныя паслугі.
Як распавяла Людміла Дзенісенка, усе дадзеныя будуць апрацаваныя і будзе зроблена выбарка з найбольш актуальных пытанняў для грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя