«Ліберальны клуб» зладзіў першую сустрэчу ў Гародні
Сацыяльнае прадпрымальніцтва, праца людзей з інваліднасцю ў Польшчы ды Беларусі, фінансаванне грамадскіх арганізацый – на гэтыя тэмы размаўлялі падчас пасяджэння. Сустрэча адбывалася ў творчай прасторы «Партал», якая з’яўляецца прыкладам сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Гародні.
Гаворыць Аляксандр Філіпаў, эксперт «Ліберальнага клуба»:
— Хто найбольш зацікаўлены ў развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва? Хацелася б адзначыць два бакі. Першы гэта вядома органы дзяржаўнай улады , бо ў іх ёсць канкрэтная задача. Сярод гэтых органаў вылучаецца Міністэрства эканомікі, бо сацыяльнае прадпымальніцтва ва ўсім свеце становіцца з’явай, якая мае ўсё большае эканамічнае значэнне. З другога боку гэтая тыя людзі і прадпрыемствы, якія самі спрабуюць сябе пазыцыянаваць як сацыяльныя прадпрыемствы, працаваць у гэтай сферы. Наша даследаванне было больш акцэнтавана на прадпрыемствах інклюзіўнага працаўладкавання і для іх гэта таксама важна.
Для уладальніка прасторы «Партал» Івана Петушка такія сустрэчы – гэта ўнікальны абмен досведам:
— У гэтай сустрэчы мне вельмі спадабалася тое, што польскія калегі маглі падзяліцца сваім досведам пра тое, што мы сутыкаемся з тымі ж праблемамі, як у Беларусі так і ў Польшчы. Але ў Польшчы усё гэта крыху больш развіта і нам трэба пераймаць досвед. Спадабалася статыстыка, пра якую гаварыў спікер пра тое, колькі інвалідаў занята ў бізнесе, а колькі не занята, і пра тое, у які блок можна працаваць.
Польскі бок на сустрэчы прадстаўляў Ваўжынец Канарскі, палітолаг і выкладчык з Варшавы. Наступная сустрэча «Ліберальнага клубА» ў Гародні будзе прысвечана малому бізнесу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня