Лічбавы аналаг пашпарта беларусам пачнуць выдаваць у 2019 годзе
Лічбавы аналаг пашпарта пачнуць выдаваць беларусам у 2019 годзе, паведаміў 9 снежня ў вечаровым эфіры тэлеканала СТВ першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.
„Мы разлічваем, што ўсе працы будуць зробленыя ў 2019 годзе, і мы зможам пачаць выдаваць першыя электронныя карты. Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека”, — сказаў ён.
Паводле слоў Шадко, да канца гэтай пяцігодкі (2019—2020 гады) у Беларусі запланавана „некалькі важных вех”. Да іх, у прыватнасці, адносіцца стварэнне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы і новага варыянту агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. „Гэта значыць, тых інфраструктурных элементаў, якія дазваляюць усю неабходную інфармацыю сабраць у адно, каб атрымаць адміністрацыйную працэдуру. Нельга сказаць, што 100% паслуг да канца 2020 года будуць ужо праактыўныя. Але некоторыя мы напэўна ўбачым”, — сказаў чыноўнік.
Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма стане „ідэнтыфікацыйнай картай беларуса, па сутнасці справы аналагам пашпарта”, адзначыў ён. „Проста ў выглядзе карткі, якая, дарэчы, з’яўляецца носьбітам электроннага лічбавага подпісу, што адразу дае людзям ключ да вялікай колькасці розных лічбавых магчымасцяў”, — дадаў Шадко.
Фота: sputnik.by