„Лічу гэта грубым парушэннем маіх грамадзянскіх правоў”
Скаргу на пастанову суда Ленінскага раёна рыхтуе грамадскі актывіст Аляксандр Марачэўскі.
Ён быў абвінавачаны ў парушэнні парадка правядзення масавага мерапрыемства, – пра гэта распавёў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк:
– Суд палічыў, што перадвыбарчы пікет, які праводзіўся кандыдатам у дэпутаты Палінай Шарэндай-Панасюк, нібыта ён быў не ў рамках выбарчага заканадаўства, а ў рамках закандаўства аб масавых мерапрыемствах. На гэтае мерапрыемства ніякага даволу не было атрымана, таму суд прыцягнуў да адказнасці усіх удзельнікаў. Да гэтага ў судзе разглядалі справы Андрэя Сліжа, Андрэя Шарэнды і вось зараз Аляксандра Марачэўскага прыцягнулі да адміністацыйнай адказнасці.
Паводле Рамана Кісляка, Аляксандр Марачэўскі не згодны з пастановай суда, паколькі лічыць, што яна груба парушае грамадзянскія правы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
