Лідар АГП Мікалай Казлоў адбывае свой трохмесячны арышт у Баранавічах
Праваабаронцам стала вядома, што старшыня АГП Мікалай Казлоў, асуджаны за разгалошванне дадзеных следства, знаходзіцца ў Баранавічах.
У жніўні Мікалая прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалошванне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.
Падтрымайце Мікалая: 225320, СІЗА-6, Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, Казлову Мікалаю Георгіевічу.