Лідар Свабоднага прафсаюзу металістаў выйшаў на волю
Аляксандр Бухвостаў, кіраўнік Свабоднага прафсаюза металістаў, знаходзіцца на волі. У яго статус сведкі, паведамляюць праваабаронцы.
77-гадовага Бухвостава разам з іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў затрымалі 19 красавіка. Пасля допыту ён патрапіў у лякарню з сардэчным прыступам.
