Лідара “Маладога фронта” Дзяніса Урбановіча паранілі ў баі



Лідара “Маладога фронта” Дзяніса Урбановіча паранілі ў баі ва Украіне. Раненне асколачнае, пашкоджаныя мышцы рукі, яго павезлі ў шпіталь, дзе мае прайсці аперацыя. Паводле наяўных звестак, стан Урбановіча здавальняючы.

У канцы мінулага года актывіст праз рызыку крымінальнага пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расеі ў Палку Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны, меў праблемы са слыхам.

Беларускае Радыё Рацыя