Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч пакараны чарговымі 15 суткамі арышту
Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал „Ліда для жыцця”), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у „Ланцуга салідарнасці”, 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Такое рашэнне абвясціў суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.
13 ліпеня Дзяніса Рудзевіча, які вядзе YouTube-канал “Ліда для жыцця”, затрымалі ў Гародні праваахоўнікі ў цывільным. Да суда яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Судовы працэс адбываўся таемна, на слуханне не змаглі патрапіць ні паплечнікі блогера, ні журналісты. Рудзевіч быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.
Паводле БАЖ, 28 ліпеня пачынаючы з 13.00 (прыблізны час затрымання блогера 13 ліпеня) грамадскія актывісты і журналісты чакалі Рудзевіча ля ізалятара часовага ўтрымання ў Гародні, але яго так і не вызвалілі. Прысутным паведамалі, што Рудзевіч не перабывае ў ІЧУ (яго перавезлі ў Ліду).
Стала вядома, што на яго складзены чарговы пратакол пра адміністратыўнае парушэнне паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства).
Фота: БАЖ