Лідскі бровар зварыў піва да 100-годдзя БНР



Бровар „Лідскае піва” прэзентаваў 22 чэрвеня новы гатунак — „Менскае 1918”. Ён прымеркаваны да 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года.

„Новы гатунак „МЕНСКАЕ 1918” завяршае нашу серыю, прысвечаную 950-годдзю Менска! Менавіта ў 1918 годзе 25 сакавіка была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а Менск стаў яе сталіцай. Спадзяёмся, цудоўных дат будзе яшчэ шмат у гісторыі любімага горада. З юбілеем, Менск!”, – гаворыцца гаворыцца ў рэлізе.