Лідзія Палякова вядзе дуэль з Генпракуратурай
Былая настаўніца Лідзія Палякова падала заяву ў суд Цэнтральнага раёна Менску на неправамоцныя дзеянні намеснікаў Генеральнага пракурора краіны – іх прозвішчы ўказваюцца.
Маўляў, яны адмаўляюцца прымаць заявы па сфабрыкаванай, паводле яе, крымінальнай справе па “падбухторванню да дачы хабару і махлярству”. Сітуацыяй займаецца таксама міжнародная праваабарончая арганізацыя “Вече”.
Як лічыць Лідзія Палякова, яна аказалася ахвярай фінансавага махлярства супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у сувязі з чым, маўляў, незаконна адсядзела тры з паловай гады ў Гомельскай жаночай калоніі агульнага рэжыму. Дагэтуль не можа расказваць сваю гісторыю без слёз.
Тым часам, першапачаткова крымінальная справа Лідзіі Паляковай набыла палітычную афарбоўку. З апеляцыямі яна прайшла ўсе інстанцыі – аж да Вярхоўнага суда. Разам з кіраўніцай праваабарончага цэнтра “Вече” Кацярынай Садоўскай Лідзія збіраецца дайсці да створанага антыкарупцыйнага камітэта АБСЕ ды камісіі па правах чалавека ААН.
Падрабязнасці – у далучаным гукавым файле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя