Лідзія Ярмошына пашкадавала жанчынаў
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі ў Менску распавяла пра гендэрны дысбаланс, які існуе ў беларускіх электаральных кампаніях. Жанчыны, паводле Ярмошынай, складаюць тры чвэрці выбарчых камісій, на якія ўскладзеныя ўсе арганізацыйныя пытанні і падлік галасоў.
— Выбары ўвогуле трымаюцца на жаноцкіх плячах, ва ўчастковых камісіях іх будзе 75% — не менш. Таму там, дзе трэба працаваць па-сапраўднаму, унізе, мужчыны з задавальненнем аддаюць гэты прывілей жанчынам, а што тычыцца прыняцца законаў, дык тут яны аддаць перавагу рабіць гэта асабіста, я выконваць потым будуць жанчыны, як заўсёды.
Лідзія Ярмошына кажа, што пры роўных умовах удзелу ў выбарах месцы ў парламенце размяркоўваюцца непрапарцыянальна – у Беларусі больш за 50% выбаршчыкаў складаюць жанчыны, а ў парламенце іх не болей за 33%. «Але мы ж не можам прымусіць выбаршчыка галасаваць за жанчыну, калі ён хоча бачыць у парламенце прадстаўніка моцнага полу», — сказала старшыня ЦВК.
Беларускае Радыё Рацыя