Ліквідатар ЧАЭС: Паўсюдна кругавая парука
Праз 29 гадоў пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС пра аварыю ўзгадвае толькі апазіцыя, ладзячы „Чарнобыльскі шлях”, а дзяржаўныя чыноўнікі гэта замоўчваюць.
На прадпрыемствах пазбаўляюцца ад ліквідатараў аварыі. Пра іх не думалі ні тады, калі яны неабароненыя ачышчалі зону ад радыёактыўнага бруду, ні цяпер, кажа былы ліквідатар з вёскі Горталь Івацэвіцкага раёна Міхаіл Мялік:
– Ніхто мяне не пытаў, хочаш ці не хочаш, ты быў абавязаны. Калі пенсію тры гады таму афармляў, то мне нахабна сказалі: „Вы ведаеце колькі вам трэба заплаціць, што вы на дзесяць гадоў раней ідзеце на пенсію?”. Раней хоць можна было ўзяць хоць нейкі крэдыт, бясплатную пуцёўку давалі, зубы можна было паставіць. За тое, што мы ў 10-кіламетровай зоне працавалі, на працягу года мы павінны былі атрымаць кватэру, але ніхто нічога – паўсюдна кругавая парука, нідзе нічога ты не дакажаш.
Не так даўно ліквідатарам памянялі пасведчанні, цяпер яны – пацярпелыя. З чым катэгарычна не згодны самі ліквідатары. Забралі ўсе ільготы. „Чаго чакаць ад дзяржавы, кіраўнік якой лічыць памылкай адсяленне з брудных тэрыторый”, – кажуць ліквідатары.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя