Ліквідатары ЧАЭС з Гомельшчыны сустрэнуцца з Папам Францішакам
Чарнобыльскія ліквідатары з Гомельшчыны Клаўдзія і Адам Варанцы сустрэнуцца з Папам Рымскім Францішакам 20-га красавіка. Мерапрыемства ў Ватыкане адбудзецца з нагоды 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Клаўдзія і Адам Варанцы ў 1986 годзе адказвалі за эвакуацыю дзяцей у вёсцы Астрагляды Брагінскага раёну, якая знаходзіцца ў 20 км ад рэактару. Таксама настаўнікі займаліся дэзактывацыяй школы ў вёсцы. Клаўдзія Варанец распавяла, што б яна сказала Папу Рымскаму:
– Калі б у мяне была магчымасць пагаварыць з Папам Францішкам, я б папрасіла яго маліцца за здароўе нашых землякоў, чарнобыльцаў, ліквідатараў і асабіста за здароўе маёй дачкі, якая хворая на анкалогію.
У Беларусі ў жывых засталося каля 70 тысячаў ліквідатараў. Яшчэ пяць год таму іх было больш за 100 тысячаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота italy4.me
