Ліквідатары прыгадалі 36-я ўгодкі Чарнобыля
Напярэдадні 36-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ацалелыя ліквідатары аварыі наведалі і прыбралі пахаванні сваіх сяброў. Усяго з рэгіёну ў ліквідацыі наступстваў удзел узяло каля 200 пінчукоў, але на сёння ўжо большай паловы з іх няма сярод нас.

„Мала хто думаў пра наступствы, працавалі самааддана”, – адзначае Дзмітрый Пашалюк, якога ў жніўні 1986 года накіравалі ў зону аварыі:
– Першы дзень я нават нічога не адчуў, проста нейкае недамаганне і нейкая лёгкая стомленасць. Я працаваў на грэйдары, там стамляўся, а тут лёгкая стомленасць. Пасля неяк яна ўвайшло ў рытм і ўжо ідзеш, ідзеш, шмат сіл канешне спатрэбілася.
Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі жыве каля 70 тысяч ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, але яшчэ дзесяць гадоў таму, гэтая лічба была на 50 тысяч большай.
Беларускае Радыё Рацыя
