Ліквідавалі „Радзіславу”
9 сакавіка ў Менгарсудзе прайшло паседжанне па ліквідацыі грамадскага аб’яднання „Радзіслава”. Паведамляецца, што суд вынес рашэнне ліквідаваць арганізацыю.
З учора перастала працаваць гарачая лінія „Радзіславы”, куды можна было тэлефанаваць у любы час сутак і атрымаць падтрымку кансультанткі, а часам —выратаваць сабе жыццё.
«Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту. У лістападзе 2021 года затрымалі былую кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову — МУС лічыць, што яна кіравала жаночымі маршамі.