У Беларусі ліквідавана або ў працэсе ліквідацыі 765 арганізацый грамадзянскай супольнасці
„На канец траўня ў Беларусі было ліквідавана ці знаходзілася ў працэсе ліквідацыі 765 арганізацый грамадзянскай супольнасці”, – сведчаць даныя маніторынгу, праведзенага праваабарончымі арганізацыямі Lawtrend і ОЕЕС.
Колькасць некамерцыйных арганізацый, прымусова ліквідаваных або тых, што знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, дасягнула 448, а тых, хто прыняў рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, — 317.
Прызначаны суды над шэрагам прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці», — зазначаецца ў дакладзе.
Фота: hrw.org
