Літаратурная вечарына супраць смяротнага пакарання



Нельга забіць: смяротнае пакаранне, беларуская літаратура”. У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі на сталічнай штаб-кватэры Беларускага ПЭН-цэнтра прайшла вечарына.

Кажа паэт Андрэй Хадановіч

– Літаратары на перадавой нацыянальнага, грамадскага змагання. Таму яны першыя трапляюць у ахвяры, у гэтыя абцугі, у гэтую мясарэзку, але з іншага боку, літаратары гэта тыя – хто і думаюць пра такую з’яву, як смерць, як смяротнае пакаранне, як смяротнае пакаранне ў мірныя часы, з чым маем дачыненне.

Літаратары ці не самая пацярпелая ў гады камуністычных рэпрэсій частка нашай нацыі. На пачатак Другой сусветнай вайны каля 500 прафесійных літаратараў былі расстраляныя, або трапілі ў ГУЛАГ.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск