Літоўцы лічаць Беларусь «непрыязнай краінай №2»
У Літве да беларусаў ставяцца ўжо не так прыязна як раней, гэта вынікае з апытання, праведзенага на замову Міністэрства замежных спраў Літвы кампаніяй Vilmorus. Вынікі публікуе партал DELFI.
Апытанне праходзіла ў снежні. У ім удзельнічалі каля тысячы рэспандэнтаў. На пытанне пра тое, якія краіны з’яўляюцца непрыязнымі ў дачыненні да Літвы, 65% рэспандэнтаў адказалі, што – гэта Расея. На другім месцы была Беларусь, яе назвалі 18% рэспандэнтаў. Трэція ў спісе ЗША, у іх пагрозу бачаць 5,5% апытаных.
У той жа час літоўскіх рэспандэнтаў папрасілі адказаць, з якімі краінамі, на іх думку, Літва павінна супрацоўнічаць найбольш актыўна? Большасць – 62% апытаных – назвалі Польшчу. На другім і трэцім месцы апынуліся Латвія і Эстонія. Амаль палова ўдзельнікаў апытання таксама назвала Нямеччыну, 35% – Беларусь і ЗША.
Фота baltnews.lt