Літоўцы папрасілі беларуса прыбраць савецкую сімволіку
22 лістапада ў сетцы быў размешчаны пост, на якім бачна, як беларуса просяць зняць савецкую сімволіку пры праходжанні мяжы Еўразвяза.
На літоўска-беларускім пункце пропуску „Меднікі-Каменны Лог” літоўскія памежнікі папрасілі кіроўцу „Ford Transit” зняць з аўтамабіля налепку з савецкай сімволікай.
Нагадаем, што на тэрыторыі Літвы дзейнічае закон, які прадугледжвае поўную забарону на выкарыстанне савецкай і нацысцкай сімволікі.
Беларускае Радыё Рацыя