Літва будзе набываць амерыканскі газ



Першае судна з амерыканскім газам для Еўропы прыбудзе ў Літву ў лютым 2016 года. Пра гэта Reuters паведамілі дзве крыніцы, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Газ будзе дастаўляцца па моры ў звадкаваным выглядзе. Тэрмінал па прыёме звадкаванага газу ў Клайпедзе працуе са студзеня 2015 года. Па словах адной з крыніц Reuters, Літва будзе выкарыстоўваць магчымы прыём газу з ЗША на перамовах з «Газпромам» і пастараецца выгандляваць у расейскай кампаніі зніжку.