Ліза Пракопчык: Паспрабую аднавіцца ва ўніверсітэце



Адлічаная з Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Елізавета Пракопчык распавяла пра тое, чым займаецца зараз і пра будучыя планы.

Нагадаем, што ў красавіку з Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта была адлічана студэнтка 4 курса факультэта нямецкай мовы Ліза Пракопчык, якая ў сярэдзіне сакавіка ініцыявала студэнцкі страйк і акцыю «Ха-ха, я тут памру» з патрабаваннем аб’явы каранціну.

Ліза Пракопчык: Пасля выключэнне я не выключылася з актыўнага грамадскага жыцця, таму і працую, і ёсць праект у “Моладзевым блоку”, і з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. То бок, я засталася ў грамадскім сектары.

РР: Ці будзеце спрабаваць аднавіцца на вучобе ва ўніверсітэце?

Ліза Пракопчык: Пакуль яшчэ рана пра гэта казаць, але з суда ўжо прыходзілі адказы на маё абскарджванне. Суд пастанавіў, што ўніверсітэт паступіў па законе, маўляў мяне выключылі правільна.

РР: Вы паступалі па накіраванні Пружанскага райвыканкама. Якая іх пазіцыя пасля вашага выключэння?

Ліза Пракопчык: Не цікавілася гэтым, але варта адзначыць, што райвыканкам не выставіў мне аніякіх рахункаў. Мяркую, яны хацелі б, каб я ўсё-такі давучылася. Па той простай прычыне, што раёну патрэбны выкладчыкі нямецкай мовы.

Таму ў будучым у мяне ёсць планы аднавіцца на вучобе, аднак найперш хачу прайсці ўсе судовыя інстанцыі. Я не згодна з тым, на якіх падставах мяне выключылі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belsat.eu