Логвінаў абскарджвае апошнюю адмову ў выдачы ліцэнзіі



Выдавец Ігар Логвінаў падаў у суд скаргу на апошнюю адмову Міністэрства інфармацыі ў выдачы ліцэнзіі распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.

У мінулым годзе ўладальнік знакавай беларускай кнігарні шмат разоў звяртаўся ў Міністэрства па ліцэнзію, але так яе не атрымаў. У адной з адмоваў тлумачылася, што няправільна пазначаны паштовы індэкс.

Выдавец за працу без ліцэнзіі быў прысуджаны да вялізнага штрафу:

– Мы лічым, што загад незаконны, нават калі мы недакладна пазначылі індэкс – гэта не можа быць падставай для таго, каб адмовіць нам у рэгістрацыі, тым больш гэта быў шосты раз – гэта па-першае. Па-другое, гэта перашкаджае нам займацца гэтай дзейнасцю і супярэчыць асновам заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час іншае прадпрыемства працуе на тэрыторыі кніжнай крамы. Калі нам адмовяць, то я думаю немэтазгодныя далейшый спробы атрымання гэтай рэгістрацыі.

Наступнае пасяджэнне ў справе Ігара Логвінава адбудзецца 30-га студзеня. Сёння а 14-ай ў кнігарні „логвінаЎ” у Менску пройдзе прэс-канфэрэнцыя выдаўца на тэму гэтага судовага разбіральніцтва.

БелаПАН